Архив новостей

06.09.2025

Дзень беларускага пісьменства

«Дзень беларускага пісьменства» адзначылі вучні 5 класа ДУА "Раздзялавіцкая сярэдняя школа".
Настаунік беларускай мовы і літаратуры, Сакавец Дар’я Андрэеўна, распавяла прысутным пра выдатных асветнікаў і творцаў,якія абʼяднойвалі народ магутнай сілай слова, вучылі размаўляць, спяваць песні, складаць вершы пра шчасце і волю на роднай мове: першадрукара Францыска
Скарыну, Васіля Цяпінскага, Еўфрасінню Полацкую. Усе разам успомнілі гарады, у якіх праходзілі святкаванні Дня беларускага пісьменства.
Дзеці з захапленнем удзельнічалі ў мерапрыемстве,давалі правільныя і разгорнутыя адказы.
Мерапрыемства дало магчымасць вучням 5 класа папоўніць свае веды пра гісторыю і культуру беларускага пісьменства, успомніць шматвекавыя літаратурныя традыцыі, звярнуцца да каштоўнасцей, закладзеных у кнігах.

Разделы сайта