РусскийБеларускiEnglish

 

Министерство образования Республики Беларусь      

  Отдел по образованию  Ганцевичского райсполкома

Государственное учреждение образования "Раздяловичская средняя школа" 

 

 

Меню раздела

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Раздзялавічы, вёска ў Хатыніцкім сельсавеце, цэнтр      калгаса «Адраджэнне», размешчана за 25 км на пауднёвы захад ад раённага цэнтра Ганцавічы, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Люсіна на лініі Лунінец — Баранавічы, на р. Бобрык і аўтамабільнай дарозе Выганашчы — Люсіна.

Вёска Раздзялавічы вядома з ХУІ ст., як сяло ў складзе Вялікага княства Літоўскага, затым Рэчы Паспалітай (з 1569 г.). Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Расійскай імперыі Хатыніцкай воласці, Пінскага павета Мінскай губерніі. Належала магнатам Радзівілам, потым Патоцкім. У 1886 г. сяло, 29 двароў, 314 жыхароў, праваслаўная царква.

3 1921 г. у складзе Польшчы. Паводле перапісу 1921 г., вёска Хатыніцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства; 109 дамоў, 488 жыхароў.

3 1939 г. у складзе БССР. 3 канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімізахопнікамі. На 1.09.1997 г. 580 двароў, 1815 жыхароў, сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, гандлёвы цэнтр, комплексны прыёмны пункт, урачэбная амбулаторыя, кінастацыянар, школа верхавой язды, 2 помнікіў гонар загнуўшых у Вялікую Айчынную вайну.

Паводле звестак Баранавіцкага занальнага дзяржаўнага архіва(БЗДА), першай школай на Ганцаўшчыне была Малькавіцкая,год адкрыцця 1800 (БЗДА. Ф. 1249 воп. 1. Спр. 6 Л. 2). У 1863 г. адкрыта царкоўнапрыхадская школа ў в. Хатынічы.

У 70-х гадах XIX ст. Была пабудавана ў в. Раздзялавічы царква,пры царкве навучаліся грамаце хлопчыкі в. Раздзялавічы.

Першымі выпускнікамігэтай школы пры царкве быліВалуевіч Мікалай (Орка), якіпры савецкай уладзеў калгасе «17 верасня» працаваў загадчыкам склада, Кісялевіч Мікіта, якіпасля працаваў лясніком, як пры панскай уладзе, так і пры савецкай уладзе да самай пенсіі. Вравашэвіч Хведар  (Рэдзька), які працаваў пасля Вялікай Айчыннай вайны паштальёнам, меў ордэн Чырвонай Зоркі.  

          Вёска Раздзялавічы з 1921 г. па 1939 г. знаходзілася ў складзе Польшчы. У гэты час навучанне вялося на польскай мове. У пачатку XXст. у вёсцы Раздзялавічы працавала народнае вучылішча, якое давала пачатковую адукацыю, дзе вывучалі Закон Божы, арыфметыку, чытанне, мову.

 3 успамінаў Ксеніі Фёдараўны Валуевіч

 «У 1923 г. я пайшла ў першы клас у 7 гадоў. Першай маёй настаўніцай была Катэжына Мікіцічна. Хадзіла ў адзін клас два гады. I Катэжына Мікіцічнавучыла два класы чатыры гады.

А ў старэйшых класах вучылі два настаўнікі  Янак Бучак і Стэц Владыслаў. Вучылася ў школе, якая знаходзілася ў прыватнай хаце Кісялевіча Сямёна (Буська), а потым у хаце Рабцэвіча Міхаіла (Ляха). Усяго я закончыла 4 класы за 8 гадоў. Закончыла школу перад самай вайной у 1940 г.».

 

3 успамінаў Кісялевіч Ганны Мікалаеўны і Кісялевіча Васіля Зіноўевіча.

 Кісялевіч Ганна Мікалаеўна закончыла за чатыры гады 2 класы польскай і 2 класы савецкай школы) , а Кісялевіч Васіль Зіноўевіч за 8 гадоў 4 класы польскай і 4 класы савецкай школы.

«Вучыліпольскую мову, матэматыку, Закон Божы. Навучанне вялося на польскай мове. Абавязкова давалася хатняе заданне.Каліяны не выконваліся, то настаўніца наказвала розгамі. Розгіпрыносілі вучнісамідля сябе , а яшчэ вучняўпакідалі пасля ўрокаў (у казе).

За пропуск заняткаў у школе на працягу днябацькі плацілі адзін злоты, а калі не было грошай, то бацька павінен быў адпрацаваць на пэўных работах.»

Вучні, якія закончылі польскую школу,іцяпер могуць размаўляць на польскай мове.

Польскія ўлады ў 1925 г. пабудавалі новую школу, якая размяшчалася на месцы сярэдняга пяціпавярховага дома. Але, каліпрыйшлінемцы, старшыня Хатыніцкага сельсавета Кісялевіч Ілья (Хомін), жыхар в. Раздзялавічы, спаліўяе. Ён рашыў, што немцы ператвораць школу  ў казарму.

3 прыходам у 1939 г. савецкай улады ў Заходнюю Беларусь, працэс адкрыцця школ набыў масавы характар.

Ужо ў студзені 1940 г. пачаў функцыянаваць раённы аддзел народнай адукацыі.

Першымі савецкімі настаўнікамі ў 1939-1940 гг. былі Захарчэнка і яго грамадзянская жонка Захарчэнка Ларыса, якая потым, пасля вайны, працавала настаўніцай у в. Чудзін.

Першымі вучнямі былі Кісялевіч Аляксандр Сямёнавіч, Кісялевіч Міхаіл Сямёнавіч, Кісялевіч Уладзімір Сямёнавіч. Калі акупіравалі вёску немцы,  настаўніка Захарчэнка і іншых актывістаў немцы расстралялі за вёскай. На шляху да в. Выганашчы,  на месцы пахавання вясковых актывістаў,  вучнямі Раздзялавіцкай школы ўстаноўлены помнік “Ахвярам фашызму”.

У гады Вялікай Айчыннай вайныва ўрочышчы Радзіхава” стаяў партызанскі атрад імя Грызадубава.        У гэтым атрадзепражывалі сем’і з вёсак РаздзялавічыСвяціца, Боркі, Выганашчы і інш. Для дзяцей школьнага ўзросту у партызанскім атрадзе была адкрыта “Лясная школа. Настаўнікам працаваў яўрэй Розенберг Аркадзій  Янкелевіч. Пасля вайны ён пераехаў у Ліпецкую вобласць.

За гады вайны сістэма адукацыіпанесла вялікіястраты. Па раёну яны склалі2139062 рублі(Нацыянальны архіўРэспублікі Беларусь. Ф. 245. Вып. 1. Спр. 194. Л. 9). У 1944 г., каліГанцаўшчына была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, узнавіўсваю работу раённы аддзел адукацыі.

На 8 кастрычніка 1945 г. у раёне налічвалася адна сярэдняя школа  (г. п. Ганцавічы), 4 няпоўныя сярэднія школы (Дзяніскавічы, Круговічы, Агарэвічы, Малькавічы).

3 1945 года ў в. Раздзялавічы працавала пачатковая школа (4 класы).У 1954 г. пачатковая школа была рэарганізавана ўсямігадовую школу.

 

 

 

Отдел по образованию Ганцевичского райисполкома         

 

801646 44238, «© Раздяловичская средняя школа, 2019» , регистрационное свидетельство от 03.01.2017 №311/19-ИТ