Архив новостей

01.03.2025

Шестой школьный день

Мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне патрыятызму, павагі да сваёй малой радзімы прайшлі ў шосты школьны дзень у ДУА "Раздзялавіцкая сярэдняя школа". Перспектывы жыцця ў вёсцы, набыцця патрэбных прафесій, працаўладкавання ў аграгарадку былі абмеркаваны з старшакласнікамі падчас дыялогавай пляцоўкі "Я вырас тут і край мне гэты дарагі". Урок мужнасці для вучняў 5-6 класаў, прысвечаны лесам нашых землякоў падчас Вялікай айчыннай вайны, прайшоў у музейным пакоі, а вучні 2-4 класаў здзейснілі захапляльнае падарожжа "7 цудаў Ганцаўшчыны".

Разделы сайта