Вучні ДУА “Раздзялавіцкая сярэдняя школа” прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”
👫 У пятніцу, 27 снежня, у Ганцавічах прайшла рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». На яе былі запрошаны дзеці раёна, якія на працягу года былі адзначаны за выдатныя вынікі ў вучэбным, творчым і спартыўным жыцці раёна.
👏 З надыходзячымі святамі навучэнцаў павіншаваў старшыня Ганцавіцкага раённага Савета дэпутатаў Юрый Шапель. Пасля яго віншавання прысутным была прадстаўлена казка «Марозка».
