Архив новостей

20.02.2024

Турнір “Знаўцы роднай мовы”

Напярэдадні Дня роднай мовы ў ДУА “Раздзялавіцкая сярэдняя школа” прайшоў турнір “Знаўцы роднай мовы” паміж актывамі першасных арганізацый ГА “Беларускі саюз жанчын” і “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”, піянерскай дружыны “Вясёлка” ДУА “Раздзялавіцкая сярэдняя школа”. Падчас мерапрыемства прысутныя ўспаміналі беларускія прыказкі, разгадвалі загадкі, расшыфроўвалі беларускія фразеалагізмы, падбіралі беларускія аналагі да рускіх слоў.
Пасля турніра кожны ўдзельнік выказаў свае меркаванні аб важнасці захавання сваёй роднай мовы, перадачы значэння і важнасці яе развіцця ў роднай Беларусі наступным пакаленням.

Разделы сайта