У рамках шостага школьнага дня ў ДУА " Раздзялавіцкая сярэдняя школа" з удзелам вучняў 5 класа прайшло віртуальнае падарожжа "Мая Ганцаўшчына". Рабята даведаліся шмат цікавага аб такіх славутых месцах нашай малой радзімы як Ізбійскі бор, "Журавінка", пахавальня роду Абуховічаў, наведалі Коласаўскія мясціны і археалагічныя помнікі, месцы, звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны і генацыдам насельніцтва нашага раёна.