РусскийБеларускiEnglish

 

Министерство образования Республики Беларусь

Отдел по образованию Ганцевичского райисполкома

Государственное учреждение образования «Раздяловичская средняя школа»

 

Министерство образования Республики Беларусь

Отдел по образованию Ганцевичского райисполкома

Государственное учреждение образования «Раздяловичская средняя школа»

 

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Свята апошняга званка

 Песня “Школа, ты дом мой родной”

Гучаць фанфары

Вядучы: Добры дзень, паважаныя настаўнікі!

 Вядучая: Добры дзень паважаныя госці, бацькі і ўсе тыя, хто завітаў  да нас на свята!

 Вядучы і вядучая разам: Свята апошняга званка.

 Вядучы: Дзень апошняга званка

               Мы усе разам адзначаем –

               І сваіх выпускнікоў

               Мы усёй школаю вітаем.

 Вядучая: На святочную лінейку, прысвечаную апошняму званку, запрашаюцца нашы выпускнікі. Апладысменты!

(гучаць песні аб школе)

Вядучы: Сёння разам з намі свята раздзяляюць нашы паважаныя госці:

Баброўская Кацярына Юр’еўна, намеснік загадчыка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама

Макарскі Валерый Міхайлавіч, старшыня адкрытага акцыянернага таварыства “Адраджэнне”

Васько Аляксандр Анатольевіч, ляснічы Раздзялавіцкага лясніцтва

Рагавенка Вольга Іванаўна, урач агульнай практыкі Раздзялавіцкай амбулаторыі

Вядучая:Паважаныя выпуснікі, вучні, настаўнікі і госці свята! Права падняць сцяг прадастаўляецца:

Піліпенка Анастасіі, вучаніцы 11 класа

Рабцэвіч Наталлі, вучаніцы 11 класа       

Кісялевічу Паўлу, вучню 10 класа

Вядучы:  Раўненне на сцяг!

Гучыць Гімн Рэспублікі Беларусь

Святочная лінейка, прысвечаная апошняму званку, аб’яўляецца адкрытай.

 Вядучы: Са словамі прывітання да вас звяртаецца

Баброўская Кацярына Юр’еўна, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (уручае граматы, віншуе). Вядучы 1. Дарагія сябры, для усіх нас школа стала родным домам. Адзінаццаць год таму яна  сардэчна прымала ў першы клас сённяшніх выпускнікоў.

Вядучы 2. І зараз вы прыйшлі на развітальную школьную лінейку.

Вядучы 1.

Кожны тут вітаць вас рады

У святочны дзень вясёлы,

Слова з цёплаю парадай

Скажа вам дырэктар школы!

Вядучы 2. Слова прадастаўляецца Марыі Васільеўне.

(Дырэктар школы зачытвае загад аб допуску да экзаменаў, уручае граматы, віншуе).

Уручаюцца кветкі

Песня “Белая сирень” 11 клас

 Вясна. Добры дзень, дарагія сябры, настаўнікі, госці! Вы не пазналі мяне? Я вясна, якая 11 год праводзіла нашых выпускнікоў з класа ў клас, а сёння прыйшла правесці іх на вялікую дарогу жыцця, скончылася лесвіца класаў. І сёння яна абарвецца, як толькі загучыць ваш вяселы і адначасова сумны апошні званок.

Я запрашаю вас на развітанне з дзяцінствам.

Званок. . (кароткі званок).Добры дзень! Прыйшоў мой час, ён не чакае, і я пачынаю апошнюю школьную лінейку

Школа!

У гэтым слове, дарагім і блізкім,

Дзяцінства яснавокае жыве…

Школе пакланімся нізка-нізка

За дабрыню і цеплыню яе!

Званок. Адзінаццаць школьных гадоў праляцелі, як адно імгненне. А вы памятаеце той цудоўны восеньскі дзень, калі мамы вас першы раз прывялі ў першы клас і я абвясціў пачатак вашага першага ўрока.

Вясна. Якімі вы былі маленькімі і прыгожымі! Якімі доўгімі былі для вас урокі і як з цяжкасцю дацягваліся вы да дошкі! Паглядзіце ўважліва на нашых першакласнікаў. Ці не пазналі вы сябе?

Званок. А сустракалі вас ветлівай усмешкай ваша першая настаўніца – Надзея Мікалаеўна Матвейчык і ваш класны кіраўнік Паліна Уладзіміраўна Курылік. Ім слова (уручаюцца кветкі)

Флешмоб 1 клас

Званок. Наша свята можна назваць сямейным. Па-першае, гэта ўрачыстасць нашай школьнай сям’і, а па-другое, тут прысутнічаюць  настаўнікі, якія прайшлі з нашымі выпускнікамі ўсе жыццёвыя этапы: ішлі ў першы клас, з году ў год вучылі вершы, рашалі прыклады, падарожнічалі па морах і акіянах і г.д., і сёння яны  са сваімі дзецьмі.

Вясна.

Мамы плачуць у старонцы,

Таты ўсміхаюцца.

Не зразумеюць – клопаты з вамі скончыліся,

Ці толькі пачынаюцца?

Званок. Давайце паслухаем, аб чым жа думаюць бацькі, гледзячы на сваіх дзяцей, што стаяць на парозе, за якім пачынаецца для іх дарослае жыццё.

Слова прадстаўляецца  Святлане Адамаўне Рабцэвіч.

Бацькі                                                 Уручаюцца кветкі

Вясна. А я звярнула ўвагу на самых маленькіх вучняў гэтай школы. Нездарма яны стаяць наперадзе ўсіх, хвалююцца, напэўна, таксама хочуць звярнуцца да выпускнікоў. Паслухаем іх?

 1 класс вершы

Вядучы:  Напярэдадні летніх канікул Міністэрствам адукацыі  сумесна з Асацыяцыяй “Беларуская федэрацыя  футбола” праводзіцца рэспубліканская акцыя “Падары дзіцяці футбольны мяч”. У гэты дзень першакласснікі атрымаюць чудоўны падарунак.

Вядучая: Права уручыць падарунак прадстаўляецца нашым гасцям, настаўнікам фізічнай культуры і здароў’я разам з лепшымі спартсменамі школы.

Музыка

Званок. Слухайце – у мяне прапанова! Мы ўвесь час звяртаемся да выпускнікоў, а я ўпэўнены: у іх таксама ёсць нешта, чым яны хацелі б з намі падзяліцца.

Давайце паслухаем. Вы не супраць? Адзінаццаты клас – вам слова.

Словы і песня 11 класа

Уручаюць кветкі, выпускаюць шары

 Вясна. Слухай, дружа, а ці не пара табе брацца за работу?

 Званок. Сапраўды загаварыўся я з вамі. Дзякую за напамінак, шаноўная Вясна.

Увага, увага! Увага, выпускнікі!

Запомніце гэты дзень!

Запомніце гэты час,

Вельмі святочны для вас!

Гучыць апошні званок! Даюць яго вучань 11класа__________і вучаніца першага класа Анастасія Сарока

 Вядучы1: Вось і прагучаў апошні званок. Вас чакаюць шматлікія выпрабаванні,  новые сустрэчы і адкрыцці, але ж назаўжды з вамі застануцца светлыя дзіцячыя мары і добрыя ўспаміны.

Вядучы 2: І паверце. Яны абавязкова збудуцца…

Вядучы 1: А зараз выпускнікі запрашаюцца на школьны вальс.

Гучыць вальс.

Вядучы 1.

Вам болей не сядзець за партай вузенькай,

Настаўнікі не будуць побач дбайныя,

Званок апошні застанецца музыкай,

Як тыя словы з вамі развітальныя.

Вядучы 2.

Званок адзвінеў, ваш апошні званок,

Што зваў на апошні школьны ўрок.

Бывай, наша родная школа, бывай!

Заве вас у новыя далі наш край.

Вядучая: Урачыстую лінейку, прысвечаную святу “Апошняга званка”…

Разам: Лічыць закрытай!

Гімн РБ (без слоў)

 Вядучы: Поспехаў вам паважаныя выпускнікі! І вам прадстаўляецца права першымі пакінуць нашу лінейку!

Вядучая: Да пабачэння!

Разам: Да новых сустрэч!  Музыка.

  

 

 

 

80164627459, «©Раздяловичская средняя школа, 2024», регистрационное свидетельство от 03.01.2017 №311/19-ИТ