Гульня-падарожжа “Таямніцы роднай мовы”
28.02.2023
28 лютага ў ДУА "Раздзялавіцкая сярэдняя школа" ў рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры для навучэнцаў 5-7 класаў прайшла гульня-падарожжа “Таямніцы роднай мовы”. Гульня складалася з некалькіх прыпынкаў: “Перакладчыкі”, “Вясёлыя рэбусы”, “Словаведы”, “Старонкі мінулага і сучаснага”, "Фразеалагізмы", "Шыфроўка", "Юныя паэты". Удзельнікі спаборнічалі ў кемлівасці і дасціпнасці, ва ўменні творчага прымянення трапных і выразных слоў у маўленні, пашырылі свае веды.
Турнір прайшоў цікава, займальна, садзейнічаў выхаванню грамадзянскасці, пачуцця патрыятызму і любові да роднай мовы. Атрыманыя падчас гульні жэтоны дапамаглі вызначыць пераможцаў гульні. Імі стала каманда "Васілёчкі". Віншуем пераможцаў! Жадаем Вам дальнейшых поспехаў і новых перамог!