Министерство образования Республики Беларусь

Отдел по образованию Ганцевичского райисполкома

Государственное учреждение образования «Раздяловичская средняя школа»

 

 

 

Section menu

 

 

 

 

 

statistics of visits

Яндекс.Метрика

 

 

Літаратурна-музычная кампазіцыя «Сэрцам роднага слова краніся»

25.02.2023

25 лютага ў ДУА «Раздзялавіцкая сярэдняя школа» для вучняў 5-9 класаў прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя «Сэрцам роднага слова краніся», якая праводзіліся з мэтай папулярызацыі беларускай мовы і выхавання павагі да гісторыі і спадчыны свайго народа. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй і культурай роднай мовы, дазналіся, што родная мова — генетычны код любой нацыі, які патрэбна любіць, шанаваць і берагчы. Адчуць прыгажосць і хараство роднай мовы прысутным дапамагло чытанне вершаў класікаў беларускай літаратуры (Я.Купалы, Я.Коласа, М.Танка і інш.), а таксама прагляд відэаматэрыялаў “Цудоўная беларуская мова, “Мова пачынаецца з цябе”. На прыканцы сустрэчы ўдзельнікам свята было дадзена “10 парад, як пачаць размаўляць па-беларуску”, бо трэба размаўляць на роднай мове, каб яна не адыйшла ў нябыт і ў забыццё. Свята запомнiлася ўсiм. Кожны ў сваiм сэрцы пакiнуў, што трэба любiць i шанаваць родную мову, бо менавiта ў мове захавана гiсторыя нашага народа, сiла i краса народнага слова.