Министерство образования Республики Беларусь

Отдел по образованию Ганцевичского райисполкома

Государственное учреждение образования «Раздяловичская средняя школа»

 

 

 

Section menu

 

 

 

 

 

statistics of visits

Яндекс.Метрика

 

 

Літаратурная гасцёўня “Пясняр роднай зямлі”

27.10.2022

3 лістапада спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння класіка сусветнай і беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Шматграннасць яго таленту выявілася як у паэзіі, так і ў прозе, публіцыстыцы, у дзіцячай літаратуры. Якуб Колас заклаў асновы беларускага рамана. Ён – настаўнік некалькіх пакаленняў сучасных беларускіх пісьменнікаў. Жыццё і дзейнасць Якуба Коласа працятыя высакароднасцю, неабыякавасцю да ўсяго, вернасцю прынцыпам, любоўю да роднай зямлі.
27.10.2022 у ДУА «Раздзялавіцкая сярэдняя школа” настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Карпенка І. У. была праведзена літаратурная гасцёўня “Пясняр роднай зямлі”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа.
Падчас мерапрыемства дзеці змаглі пашырыць свае веды пра жыццёвы і творчы шлях мастака слова, здзейсніць віртуальнае падарожжа па Коласавых мясцінах, наведаць Акопы і Ляўкі, Альбуць і Смольню, Пінкавічы і Люсіна, а таксама дакрануцца да творчай спадчыны, якая была прадстаўлена кнігамі паэта.
Пранікнёнае і шчырае гучанне песні “Мой родны кут” на словы Я.Коласа дазволіла ўсім прысутным уявіць сакавітыя беларускія краявіды, апісаныя ім у паэме “Новая зямля”, адчуць іх непаўторны водар і сапраўдную гармонію. Вершы пра Радзіму, мову, якія гучалі з вуснаў удзельнікаў мерапрыемства, абудзілі пачуццё гонару за родны край у сэрцах не толькі выканаўцаў, але і слухачоў.
Кожны змог адчуць глыбіню і багацце сімволікі творчай спадчыны мастака слова, каб яшчэ і яшчэ раз пераканацца ў жыццёвай вартасці філасофскіх разваг, глыбокіх дум і нечаканых выслоўяў слаўнага сына беларускага народа.