Министерство образования Республики Беларусь

Отдел по образованию Ганцевичского райисполкома

Государственное учреждение образования «Раздяловичская средняя школа»

 

 

 

Меню раздзелу

 

 

 

 

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

 

Дзень беларускага пісьменства

02.09.2023

"Ад прадзедаў спакон вякоў..." - пад такой назвай адзначылі Дзень беларускага пісьменства вучні 5-7 класаў ДУА "Раздзялавіцкая сярэдняя школа".
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры, Карпенка Ірына Уладзіміраўна, расказала прысутным пра выдатных асветнікаў і творцаў, якія аб’ядноўвалі народ магутнай сілай слова, вучылі размаўляць, спяваць песні, складаць вершы пра шчасце і волю на роднай мове: першадрукара Францыска Скарыну, Васіля Цяпінскага, Пятра Мсціслаўца, братоў Мамонічаў. Усе разам успомнілі гарады, у якіх праходзілі Дні беларускага пісьменства.
Зацікавіла прысутных і гістарычная відэавіктарына. Дзеці з захапленнем удзельнічалі ў ёй і давалі правільныя і разгорнутыя адказы.
Мерапрыемства дало магчымасць школьнікам папоўніць свае веды па гісторыі і культуры беларускага пісьменства, успомніць шматвекавыя літаратурныя традыцыі, звярнуцца да каштоўнасцей, закладзеных у кнігах.
Аб тым, што ніхто не застаўся абыякавым, сведчылі зацікаўленыя вочы і ўсмешкі на тварах удзельнікаў.