Педагог дадатковай адукацыі: Шасцюк Наталля Канстанцінаўна
Аб'яднанне запрашае ў суботу ў 09.30 - 10.15
Мэта: засваенне навучэнцамі фальклорнай спадчыны беларускага народа праз вывучэнне, захаванне, папулярызацыю фальклорных традыцый рэгіёна, сямейных традыцый.
Задачы:
- навучыць усведамляць ролю фальклорнай спадчыны ў паўсядзённым жыцці сучаснага грамадства;
- вывучыць асноўныя рысы жанравых асаблівасцяў беларускага фальклору;
- засвоіць навыкі запісу фальклорных твораў ад непасрэдных носьбітаў;
- даследаваць наяўнасць і ступень захаванасці фальклорных традыцый у рэгіёне праз правядзенне экспедыцый;
- арганізаваць дасугавую дзейнасць праз распрацоўку сцэнарыяў, падрыхтоўку і правядзенне свят народнага календара;
- засвоіць этапы складання радаводнага дрэва, фарміраваць у падлеткаў адказнасць за жыццёвае самавызначэнне як прадстаўнікоў свайго роду, сям’і, народа;
- развіваць камунікатыўныя, творчыя і фізічныя здольнасці навучэнцаў;
- фарміраваць гендэрную культуру навучэнцаў на аснове лепшых традыцый народнай педагогікі.