Министерство образования Республики Беларусь

Отдел по образованию Ганцевичского райисполкома

Государственное учреждение образования «Раздяловичская средняя школа»

 

 

 

Меню раздзелу

 

 

 

 

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

 

 Класная гадзіна "Усе прафесіі важны, усе прафесіі патрэбны"

Мэта: расшыраць паняцце аб працы як пастаянным клопаце аб людзях, аб сабе; паказаць значэнне чалавека як працаўніка, умельца, майстра сваёй справы; пазнаёміць з прадстаўніками розных прафесій і рэзультатамі іх працы.

Форма правядзення: прэс-канферэнцыя

Падрыхтоўчая работа: запрашаюцца бацькі, выпускаецца газета “Усе прафесіі патрэбны”, рыхтуюцца пытанні “журналістамі, картачкі з назвамі выданняў: “Раніца”, “Адзін дома”, “Вясёлка”, “Лесавічок” і інш.; выстава малюнкаў “Мае бацькі на рабоце”і вырабаў, якія зроблены сваімі рукамі, патрэбнае для конкурсаў.

Ход гадзіны

I Аб’яўленне тэмы гадзіны

Нават маленькія дзеці ведаюць, што трэба працаваць. Працуем, за рэзультаты працы атрымліваем зарплату, а яшчэ атрымліваем задавальненне, радасць. Прафесій вельмі многа. Хутка вам прыдзецца выбіраць сваю прафесію. Для таго, каб выбраць яе правільна, трэба ведаць, якія якасці і веды спатрэбяцца для пэўнай прафесіі. Аб некаторых прафесіях мы сёння даведаемся на нашай прэс-канферэнцыі.

II Уступная гутарка

-         Што такое прэс-канферэнцыя?

Прэс – азначае, што ў мерапрыемстве будуць удзельнічаць прадстаўнікі прэсы – журналісты; канферэнцыя – сход спецыялістаў па якіх-небудзь пытаннях.

На нашай сустрэчы ў якасці журналістаў будзеце выступаць вы, а расказваць пра свае прафесіі будуць прадстаўнікі розных прафесій.

III Пытаемся – адказвайце

Перад дзецьмі выступаюць бацькі – людзі розных прафесій.

Дзеци задаюць пытанні. Прыкладныя пытанні:

-         Дзе вы вучыліся? Што вывучалі?

-         Колькі гадоў вы працуеце?

-         Ці падабаецца вам ваша прафесія?

-         А аб чым вы марылі ў дзяцінстве?

-         Чаму вы выбралі іменна гэтую прафесію?

-         Раскажыце цікавы выпадак звязаны з вашай працай.

-         Чым вы займаецеся ў вольны час?

-         Якія цяжкасці сустракаюцца ў вашай рабоце?

-         Ці многа трэба вучыцца, каб добра працаваць?

 

IV Выстава малюнкаў, вырабаў, зробленых сваімі рукамі

Дзеці расказваюць пра працу сваіх родных, пра свае вырабы.

 

 

- Дзе працуе твая мама? Тата?

- Ці цяжка працаваць на такой рабоце?

- З чаго зроблены гэты выраб?    

 

Вынік. Мы пагаварылі аб многіх прафесіях і зразумелі, што трэба любіць сваю справу, многа ведаць аб ёй, трэба мець умелыя рукі і, канешне, быць працалюбівым. Ваша праца – вучоба, па-гэтаму пастарайцеся набыць як мага больш ведаў, каб выбраць добрую прафесію і працуючы атрымліваць задавальненне.

 

V Запрашаем у гульню “Адгадай прафесію”

1. Пералічваюцца інструменты, дзеці называюць прафесію.

-         Тэрмометр, шпрыц, стэтаскоп ….

-         Гаечны ключ, адвёртка ….

-         Указка, падручнік, ручка ….

-         Ложка, нож, чарпак …

-         Вагі, калькулятар, гіры …

-         Пэндзлі, фарбы, палітра, папера, альбом …

-         Ануча, вядро, швабра …

 

  1. Гульня “Загадай прафесію”

Мікрагрупы дагаворваюцца паміж сабою і загадваюць прафесію. Затым з дапамогай пантанімы паказваюць, што робіць прадстаўнік гэтай прафесіі. Усе астатнія вучні адгадваюць, якая прафесія загадана.

  1. Варыянт гульні. Вядучы загадвае прафесію, а ўсе астатнія задаюць яму пытанні, на якія можна адказаць толькі “Так” ці “Не”.

-         Працуе на заводзе?

-         Не.

-         Шые адзенне?

-         Не.

-         Машыны? І так далей.

VI Працоўная эстафета

  1. Спаборнічаюць медсёстры. (Забінтоўваюць палец.)
  2. Конкурс цырульнікаў. (Робім прычоску або пляцём косы)
  3. Конкурс павароў. (Гатовім салат ці бутэрброд)

 

VII Падвядзенне выніка

-         Які ж мы вывад зробім для сябе? (Усе прафесіі патрэбныя. Трэба рыхтаваць сябе да будучага.)

Дзеці дзякуюць гасцям і ўручаюць ім сувеніры. Зробленыя сваімі рукамі.

Падрыхтавала Богдан Г. М,

Таркачоўскі дз/с - СШ