Прэс-тур у рэгіёны Брэстчыны
23.01.2024
Прэс-тур прадстаўніцтва выдавецкага дома "Педагагічная прэса" у рэгіёны Брэстчыны пачаўся рабочай сустрэчай з намеснікам старшыні Ганцавіцкага райвыканкама Сяргеем Сарокавым і начальнікам аддзела па адукацыі Надзеяй Здрок
📌 Тэмай размовы стала падпіска па выданні педагагічнага дома, а таксама педагагічныя дасягненні раёна.
Раздзялавічская сярэдняя школа адметна захаваннем аўтэнтычных традыцый свайго аграгарадка. Гэтыя мясціны славяцца асаблівай вышыўкай і танцамі. У школе дзейнічае творчы калектыў "Радавод". Асаблівая ўвага ў навучальнай установе надаецца захаванню гістарычнай памяці і духоўна-маральнаму выхаванню. Тут вучнеўска-педагагічны калектыў цесна супрацоўнічае з праваслаўнай царквой.
✔️ Люсінская сярэдняя школа імя Якуба Коласа вядома тым, што тут два гады працаваў класік беларускай літаратуры. У школе дзейнічае адпаведны музей. Нашай увазе было прадстаўлена развіццё фізічнага выхавання школьнікаў.
Гімназія Ганцавіч знаёміла з арганізацыяй пазаўрочнай дзейнасці.