Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь падаюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".
Звароты падаюцца заяўнікамі ў пісьмовай або электроннай форме, а таксама выкладаюцца ў вуснай форме.
Пісьмовыя звароты падаюцца:
наручным (кур'ерам);
па пошце;
у ходзе асабістага прыёму;
шляхам унясення заўваг і (або) прапаноў у Кнігу заўваг і прапаноў.
Вусныя звароты выкладаюцца ў ходзе асабістага прыёму.
Патрабаванні, што прад'яўляюцца да зваротаў:
1. Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове.
2. Пісьмовыя звароты грамадзян, за выключэннем названых у пункце 4 гэтага артыкула, павінны ўтрымліваць:
- найменне і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання) і (або) месца працы (вучобы);
- выклад сутнасці звароту;
- асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).
3. Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны ўтрымліваць:
- найменне і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
- поўнае найменне юрыдычнай асобы і яго месца знаходжання;
- выклад сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
- асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты, завераную пячаткай юрыдычнай асобы.
4. Заўвагі і (або) прапановы ўносяцца ў кнігу заўваг і прапаноў у адпаведнасці з формай кнігі заўваг і прапаноў, устаноўленай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
5. Тэкст звароту павінен паддавацца чытанню. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны выразным, разборлівым почыркам. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.
6. Да пісьмовых зваротаў, пададзеных прадстаўнікамі заяўнікаў, прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
7. У зваротах павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці) пацвярджаючых гэтую інфармацыю дакументаў.
Пісьмовыя звароты лічацца разгледжанымі па сутнасці, калі вырашаны ўсе выкладзеныя ў іх пытанні, прынятыя належныя меры па абароне, забеспячэнню рэалізацыі, аднаўленню правоў, свабод і (або) законных інтарэсаў заяўнікаў і ім накіраваны пісьмовыя адказы.
Вусныя звароты лічацца разгледжанымі па сутнасці, калі вырашаны ўсе выкладзеныя ў іх пытанні, прынятыя належныя меры па абароне, забеспячэнню рэалізацыі, аднаўленню правоў, свабод і (або) законных інтарэсаў заяўнікаў і адказы абвешчаныя заяўнікам у ходзе асабістага прыёму, на якім выкладзены вусныя звароты.
Пісьмовыя звароты лічацца разгледжанымі па сутнасці, калі вырашаны ўсе выкладзеныя ў іх пытанні, прынятыя належныя меры па абароне, забеспячэнню рэалізацыі, аднаўленню правоў, свабод і (або) законных інтарэсаў заяўнікаў і ім накіраваны пісьмовыя адказы.
Вусныя звароты лічацца разгледжанымі па сутнасці, калі вырашаны ўсе выкладзеныя ў іх пытанні, прынятыя належныя меры па абароне, забеспячэнню рэалізацыі, аднаўленню правоў, свабод і (або) законных інтарэсаў заяўнікаў і адказы абвешчаны заяўнікам у ходзе асабістага прыёму, на якім выкладзены вусныя звароты.
Электронныя звароты, якія паступілі ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, падлягаюць разгляду ў парадку, устаноўленым для разгляду пісьмовых зваротаў, з улікам асаблівасцяў, прадугледжаных артыкулам 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".
РЭЖЫМ РАБОТЫ ШКОЛЫ
панядзелак-пятніца 9.00-19.00
Субота 9.00-15.00
|
 |
Кніга заўваг і прапаноў знаходзіцца
дырэктара школы М. В. Рабцэвіч
каб № 105, тэл. 44 2 39
Падчас яе адсутнасці кніга прапаноў і заўваг знаходзіцца ў намесніка дырэктара Валуевіч Н. М. кабінет № 101, тэл. 44 2 38
|
 |
Паштовы адрас: 225444 Брэсцкая вобласць, Ганцавіцкі раён, аграгарадок Раздзялавічы, вул.Савецкая, 3
Схема праезду.
Тэлефон: 801646 44238 (настаўніцкая),
Факс: 801646 44239
Адрас электроннай пошты: razd@gancevichi.edu.by
УНД 290507348
|
Паважаныя наведвальнікі сайта! Электронны зварот можна падаць толькі ў рубрыцы "Электронны зварот". Асабістыя пытанні, якія адсылаюцца на электронны адрас (пазначыць _edu.by) разглядацца не будуць.
Праезд: аўтобусам "Ганцавічы-Раздзялавічы" адпраўленнем з аўтавакзала ў 6.30, 8.25, 13.25, 18.45
|